Home

Моцевічы зіма - 4

  • Jan. 29th, 2009 at 4:03 PM
Зоркі Арыёну і сонца
І апошняе з тых нашых зімніх канікул у маленькай і міленькай вёсачцы Лідскага раёна:

135.58 КБ

Read more... )

Моцевічы зіма - 3

  • Jan. 27th, 2009 at 3:42 PM
Зоркі Арыёну і сонца
А наступны дзень звінеў. Ноччу быў мароз і ўвесь туман, які сабраўся за гэтыя дні, завіс на дрэвах. Выйшла сапраўднае сонца, без хмараў, неба яснае і блакітнае і вакол блішчыць пераліваецца зіхаціць зіма...


Посмотреть в полный размер, 214.32 КБ, 652x583 )

Read more... )

Моцевічы зіма - 2

  • Jan. 26th, 2009 at 12:35 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Перахварэлі абодва, спачатку муж, потым я. Бррр.. паскудны гэты грып з усімі яго разнавіднасцямі. Пакуль што здаецца, усё ў парадку.

І можна зноў ставіць фоткі пра сапраўдную зіму з маёй любімай вёскі :)

...На наступны дзень, 1 студзеня, было туманна. Я пайшла фатаграфаваць адна, пакінуўшы мужа і бабулю адпачыць (бо нягледзячы на Новы год, ім трэба было раненька ўстаць, каб даць паесці свінкам). 31-га быў сумбурны і шумны дзень, а першага – цішыня... такая цішыня, што нават крокаў сваіх я не чула. Ціха выйшла з двара. Вакол мяне туман... Як перадаць словамі той настрой і тую цішыню. Хіба толькі маўчаннем... У такой цішыні, якая агарнула раптам усю зямлю, час нібыта спыніўся і нават знік... І усё, няма нікога, няма нічога, толькі ЦІШЫНЯ...


Посмотреть в полный размер, 103.31 КБ, 652x584 )

Read more... )

Моцевічы зімой - 1

  • Jan. 12th, 2009 at 12:26 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Спачатку быў туман. Муж разбудзіў мяне воклічамі: “Хуценька прачынайся, туман! Там такі туман...” Кубачак гарбаты на скорую руку, цёплая куртка і шалік і апараты ў руках і мы паляцелі на Нёман. Туман быў раскошны.


Посмотреть в полный размер, 126.66 КБ, 622x418 )

Read more... )

З Новым годам!

  • Jan. 5th, 2009 at 1:10 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Хоць і са спазненнем, але тым не менш. Віншую ўсіх з Новым годам і новым снегам!

Тыдзень былі ў бабулі, у маёй любімай вёсцы Моцевічы. Сустракалі Новы год там жа. Напіталіся мудрасцю гэтай жанчыны, яе гаворкай і показкамі, надыхаліся свежым паветрам і нарэшце дасталі з сумак фотаапараты.

Вечарам іду са штатывам і фоцікам, каб паздымаць зоркі. Бабуля ў сенцах увіхаецца, на двары цёмна.
- Дзетачка, а куды ж ты йдзеш?!
- От, пайду...
Бабуля трагічным голасам: “Дзяўчук, вярніся, жыццё паправіцца!”

Я думала, што зараз фотаапарат у руках не ўтрымаю ад смеху, а за дзьвярыма бабуля гэтак жа рагоча...

115.38 КБ

Любімы яе выраз, калі мы занадта раскамандуемся: “Ідзіце вы пад гусь!”

А ўвогуле па камандзе ў нас, канешне, была яна. Ёй пасля аперацыі нельга нічога цяжкога падымаць, вось мы і прыехалі на “вахту”. Я была шэфам кухні, муж – цяжкія працы па гаспадарцы. Кармілі бабулю лазаньяй з французскім віном і іншымі рознымі прысмакамі, хваліліся сваімі фоткамі, кожны дзень хадзілі на Нёман, глядзець, ці не стаў, на Падгару і на Падол, а калі завялі машыну, я думала задыхнуся ад смуроду.

Фоткалі многа, так што хутка будуць справаздачы :)

мова наша цудоўная

  • Aug. 13th, 2008 at 12:10 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Паехалі мы на выходныя ў Моцевічы. Свежае паветра, сонейка, прыгажосць, добрая кампанія ...

На суботу быў запланаваны шашлык з нагоды народзінаў мужа. Раніца, штосьці там гатую на кухні, побач бабуля робіць есці парасяткам. А заадно апавядае мне пра свінку, якую яна зараз гадуе. "А Божачкі, а такая ж ужо худая, каб яе, і не есць нічога... аёячкі... Во пачала жабамі карміць, то трошкі паправілася".
Я насцеражылася: "Жабамі???"
працяг )

па дарозе

  • Jul. 24th, 2008 at 12:01 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Час ад часу праглядаю свае здымкі і здаецца мне, што самая добрая мая беларуская серыя - тая, што пра Моцевічы. Неяк натхняе гэтая вёска, ці што.
Вось і тады, перад Польшчай, ехалі да бабулі пераначаваць і час ад часу затрымліваліся ў дарозе, каб запісаць сабе на памяць некаторыя моманты :)

Едзем па валожынскай дарозе, на дрэве буслы, штук шэсць, пэўна. Адзін аднаму: "Вау, якая прыгажосць!" і едзем далей. Праз пару секунд муж: "Дык мы фатографы ці не?", з усмешкай разворочваемся, дастаём фоцікі і наперад...


Посмотреть в полный размер, 118.20 КБ, 400x600 )
Да, мы фатографы, вось :) )

Моцевічы

  • Jun. 16th, 2008 at 1:33 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Наўздагон за мужам , стаўлю і свае ранішнія фотаздымкі з Моцевічаў.

Толькі ў мяне не макра, але паглядзеўшы на яго фоткі, і мне так захацелася :) Мо неўзабаве і паспрабую


Посмотреть в полный размер, 89,30 КБ, 700x467 )
раніца ў Моцевічах )

Такаво! (працяг)

  • Mar. 12th, 2008 at 3:08 PM
Зоркі Арыёну і сонца
Пашукала ў гугле слова ТАКАВО. Аказваецца, яно супернічае з нейкім японскім (мне так падалося) рэжысёрам Такаво Ёшыока :) Прыкольна, вось і звязалі беларусаў з японцамі.

Былі на выходных у Моцевічах. Калолі кабанчыка. Назірала за ўсім, акрамя першай часткі, цікава :) І дома заўсёды назіраю, калі ёсць шанец. Акрамя мяне за дзействам назіралі кот і сабака, і бабуля час ад часу прыходзіла, каб пракантраляваць сітуацыю :)


Посмотреть в полный размер, 121,43 КБ, 720x500 )

мала літарак, фоткі )

Такаво! (Моцевічы)

  • Mar. 4th, 2008 at 11:26 AM
Зоркі Арыёну і сонца
Даўно ўжо ўва мне выспявала жаданне расказаць пра адну вёсачку ў Беларусі. Колькі разоў пачынала сабе расказваць, малюючы ў памяці карціны, якія бачыла там летам і восенню, і кожны раз пачынаючы пісаць, спынялася, не адчувала таго, што хачу перадаць, раптам знікаў настрой. Мо гэта вёска і тая атмасфера стрымлівалі мяне, прасілі пачакаць, каб я дакладна адчула, што пісаць і як, каб правільна перадаць тую іх атмасферу, каб нічога не пераблытаць у сваіх пачуццях і каб вы хоць на момант, хоць крышачку адчулі мае перажыванні.

Не ведаю, ці атрымаецца ў мяне тое, што хачу, але паспрабую прынамсі

Я пазнаёмілася з гэтай вёскай напачатку завочна, калі мой будучы (у той час) муж расказваў пра сваю бабулю, пра тое, што яна мной цікавіцца і чакае ў госці, пра тое, як ён праводзіў там дзяцінства, як лавілі рыбу ў Нёмане і плавалі на чайках, і пра тое, што ў гэтай вёсцы кажуць “ТАКАВО”. Маё ці не любімае слова з таго часу.


Посмотреть в полный размер, 79,79 КБ, 947x504 )

Лета, туман, маладзік. Траса Менск – Гродна )

Advertisement

Latest Month

November 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by [info]phuck