| aryjon ( @ 2009-01-29 16:03:00 |
| Entry tags: | Беларусь, Моцевічы, зіма, фоткі |
Моцевічы зіма - 4
І апошняе з тых нашых зімніх канікул у маленькай і міленькай вёсачцы Лідскага раёна:
За вёскай:


Падгара з іншага боку:
Гэта быў наш перадапошні дзень побыту там, і хоць са спазненнем, але мы выбраліся на пантон. І там было такое, чаго я яшчэ ні разу не бачыла. Не, я канешне, бачыла замерзлыя рэкі, але такога не чакала. Рака замерзла не ўся, а толькі да пантона, і можа нават не замерзла, але назбірала на сабе такое мноства крыгаў... Зрэшты, што тут гаварыць, паглядзіце самі:
Да маста іх вельмі-вельмі многа, і выглядаюць яны “niesamowite”, як бы сказалі палякі, а па-беларуску я нават слова такога не магу знайсці :)
І так ажно за Пескаўцы, што вышэй па цячэнні на 4 км.
І на завяршэнне – стварэннечка, якое суправаджала нас ва ўсіх нашых фотапаходах, перыядычна трапляла ў кадр і рабіла вылазкі яшчэ больш цікавымі: Бобік :)