| aryjon ( @ 2009-01-27 15:42:00 |
| Entry tags: | Беларусь, Моцевічы, зіма, фоткі |
Моцевічы зіма - 3
А наступны дзень звінеў. Ноччу быў мароз і ўвесь туман, які сабраўся за гэтыя дні, завіс на дрэвах. Выйшла сапраўднае сонца, без хмараў, неба яснае і блакітнае і вакол блішчыць пераліваецца зіхаціць зіма...





Калі спусціліся ў даліну, пачулі нейкі дзіўны трэск. Там рака зрабіла сабе невялічкую затоку. Вада замерзла, апусцілася ўніз і лёд без падтрымкі, пачаў прасядаць. Адсюль і трэск. Гэта па-даросламу. А насамрэч здавалася, што па кустах ходзіць нейкі нябачны чалавек-велікан і раз-пораз чутны былі яго крокі: хрусь тут.. праз нейкі час дзесьці далёка, потым зусім побач з намі... 




Там жа мы злавілі рыбу-кіт :)